06.12.2018 / 16:46

37-гадовы альфонс скраў у 59-гадовай мінчанкі 20 тысяч рублёў 3

37-гадовы мінчук скраў і прайграў зберажэнні 59-гадовай каханай агульнай сумай 20 тысяч рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Раней судзімы 37-гадовы ўраджэнец Мінска са снежня 2017-га па кастрычнік 2018 году жыў з 59-гадовай жанчынай у кватэры на вуліцы Філімонава.

За час сумеснага пражывання ён на розных падставах неаднаразова пазычаў грошы ў жанчыны. Пры гэтым загадзя не збіраўся іх аддаваць. За гэты час мужчына завалодаў сумай больш за 5 тысяч.

У кастрычніку жанчына з'ехала пагасціць да дачкі за мяжу і пакінула ключы ад сваёй кватэры каханаму, каб ён жыў там і паліваў кветкі. Мужчына скраў з кватэры ўсе зберажэнні на агульную суму больш за 15 тысяч. Грошы марнаваў у ігральных установах.

Мужчыну прад'явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж, учынены паўторна, у буйным памеры), ч. 2 арт. 209 КК (махлярства, учыненае паўторна).

0
Зiма / Адказаць
06.12.2018 / 18:48
Цяпер будзе яго ад суда баранiць. Клункi у пастарунок насiць.
0
ugo / Адказаць
06.12.2018 / 21:50
Незразумела за што будуць судзіць мужчыну. Пажадлівая жанчына сэксуальна эксплуатавала яго. А за ГЭТА трэба плаціць. Ці яна хацела ўсё нахаляву?
0
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
07.12.2018 / 12:33
В голове вертится - я у бабушки живу и фотка Галкина...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру