Нацыянальны інстытут адукацыі даў афіцыйны каментар наконт сітуацыі са скандальным падручнікам па рускай літаратуры за 8 клас.

Чытайце: У новых падручніках па літаратуры паўстанне Каліноўскага назвалі «польскім». Сярод рэцэнзентаў — актывісты фонду «Русскій мір»

«У навучальным дапаможніку па рускай літаратуры для 8 класа (аўтары — С. Захарава, Т. Марозава, Г. Цыбульская) у раздзеле «Літаратура другой паловы ХІХ стагоддзя» паўстанне 1863—1864 гадоў згадана як «польскае».

Паколькі паўстанне 1863—1864 гг. было арганізавана і пачалося на этнічных польскіх (падкрэслена спецыялістамі інстытута адукацыі — Рэд.) тэрыторыях, а затым распаўсюдзілася на землі Літвы і Беларусі, лічым, што інфармацыя аб дадзеным паўстанні ў навучальным дапаможніку, які не прадугледжвае засваенне зместу гістарычнай адукацыі, не з'яўляецца памылкай.

Акрамя таго, у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» паўстанне 1863—1864 гг. вывучаецца ў той жа час, што і тэма «Літаратура другой паловы ХІХ стагоддзя», што дазваляе стварыць у навучэнцаў поўнае і аб'ектыўнае ўяўленне пра гэты гістарычны перыяд», — гаворыцца ў адказе, атрыманым «Камсамольскай праўдай».

Нацыянальны інстытут адукацыі — установа, якая выдае школьныя падручнікі. Яго дырэктарка — 50-гадовы гісторык Валянціна Гінчук. Яна нарадзілася ва Украіне, скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «гісторыя і замежная мова». Працавала настаўнікам і завучам у Ашмянах і Мінску. З 2002 года працуе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. Настаўнік года — 1997.

Дырэктарка Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук. Фота adu.by

Дырэктарка Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук. Фота adu.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0