Сяргей Дзямчук вядомы як мінімум тым, што будаваў на сродкі дольшчыкаў бізнэс-цэнтр на Інтэрнацыянальнай і элітны дом «Поры года» на Кісялёва. Але ў 2012 годзе прадпрымальнік на 8 гадоў трапіў за краты за махлярства. Першы аб'ект ужо знеслі, другі — з цяжкасцю здалі усім светам. Раней горад выстаўляў на продаж кватэры Дземчука ў гэтым будынку, але, мабыць, для пагашэння даўгоў гэтага недастаткова.

Таму дзяржава аб'явіла аўкцыён па продажы прадметаў, якія належаць бізнэсмену. Гаворка ідзе пра 163 ордэны, медалі і памятныя знакі, многія з якіх маюць культурную каштоўнасць.

Выява з сайта medalirus.ru. Носіць ілюстрацыйны характар.

Выява з сайта medalirus.ru. Носіць ілюстрацыйны характар.

Сярод іх — медалі Расійскай імперыі, расійскія і савецкія манеты, жэтоны і нават пагоны. Цэны лотаў — ад пары рублёў да 15 тысяч. Вось некаторыя характэрныя з іх:

— Георгіеўскі крыж III ступені, Расійская імперыя, метал белага колеру, пачатковы кошт 8 282,8 беларускага рубля.

— Георгіеўскі крыж IV ступені, Расійская імперыя, метал белага колеру, пачатковы кошт 7868,66 беларускага рубля.

— Медаль «За ўціхамірванне польскага мяцяжу 1863-1864 гг.», Расійская імперыя, пачатковы кошт 310,6 беларускага рубля.

— Медаль «За ўціхамірванне Венгрыі і Трансільваніі», Расійская імперыя, пачатковы кошт 828,28 беларускага рубля.

— Медаль «За ўзяцце прыступам Варшавы», Расійская імперыя, пачатковы кошт 1 035,35 беларускага рубля.

— Медаль «За заваяванне Чачні і Дагестана 1840-1859 гг.», Расійская імперыя, пачатковы кошт 310,6 беларускага рубля.

— Медаль «У памяць каранацыі Імператара Мікалая II», Расійская імперыя, пачатковы кошт 186,36 беларускага рубля.

— Медаль «За бездакорную службу ў паліцыі», Мікалай II, Расійская імперыя, пачатковы кошт 517,67 беларускага рубля.

Поўны спіс — вось тут.

Таргі пройдуць 27 снежня а 10 раніцы па адрасе: Калектарная, 3, кабінет 205. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0