06.12.2018 / 18:28

Вярхоўная Рада ўраўнавала ў правах байцоў АУН-УПА з удзельнікамі баявых дзеянняў 3

Вярхоўная Рада Украіны прыняла праект закона «Аб унясенні змяненняў у закон «Аб статусе ветэранаў вайны, гарантыях іх сацыяльнай абароны для ўзмацнення сацыяльнай абароны ўдзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны ў XX стагоддзі».

Законам прадстаўлены статус удзельніка баявых дзеянняў асобам, якія бралі ўдзел ва ўсіх формах узброенай барацьбы за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі ў складзе Украінскай паўстанцкай арміі, Украінскай паўстанцкай арміі атамана Тараса Бараўца (Бульбы) Палеская Сеч, Украінскай народнай рэвалюцыйнай арміі (УНРА), узброеных падраздзяленнях Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб прававым статусе і памяці змагароў за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі» прызнаныя змагарамі за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі.

11
Зiма / Адказаць
07.12.2018 / 09:54
Палякау абвесцiлi ужо? Мабыць узрадуюцца, што тых хто забiу 40 тысяч палякау, пераважна грамадзянскiх, Парашэнка зрабiу ветэранамi. А у нас не прынята каментаваць дзеяннi украiнскага урада. Мышэбрацця з iмi.
4
Максим Дизайнер / Адказаць
07.12.2018 / 14:06
Поляки будут в восторге. Сразу повысят зарплаты всем зарабитчанам с 9 злотых до целых 10
3
Ляксандра / Адказаць
07.12.2018 / 22:04
Зусім з глузду з"ехалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру