06.12.2018 / 19:46

Протаіерэй Сяргей Лепін: Паўстанне Каліноўскага было польскім 17

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін выказаўся ў сваім фэйсбуку з нагоды абмеркавання беларускага падручніка рускай літаратуры, дзе паўстанне 1863—1864 гадоў называецца польскім.

Чытайце таксама:

У новых падручніках па літаратуры паўстанне Каліноўскага назвалі «польскім». Сярод рэцэнзентаў — актывісты фонду «Русскій мір»

Нацыянальны інстытут адукацыі: Якая памылка? Паўстанне Каліноўскага пачалося на этнічных польскіх тэрыторыях

«Дзецюкі, а што не так? Сапраўды, паўстанне Каліноўскага было … польскім. Дэвіз Каліноўскага: «Польская справа — гэта наша справа, гэта справа волі».

Сам Каліноўскі — польскі патрыёт, для якога Літва — Польская зямля. Ён і мужыкоў беларускіх, якім піша, называе мужыкамі польскімі: «Калi цяпер Ронд Польскi, падняўшы паўстанне процiў маскаля, дае нам землю, справядлiвую вольнасць i веру нашых бацькоў… Чы ж мы сядзецi будзем? Мы, што жывема на зямлi польскай, што ямо хлеб польскі, мы, палякі з вякоў вечных» («Ліст Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай»)», — піша прадстаўнік БПЦ.

29
Ales' / Адказаць
06.12.2018 / 20:01
Аўтакефалію трэба, а казачка гэтага з яго разанскім начальнікам да іх начальства і выправіць.
15
Лит. / Адказаць
06.12.2018 / 20:02
Вообще то восстание было и польским и беларусским и литовским...
41
LitvinM / Адказаць
06.12.2018 / 20:20
Безумоўна так. Тут роўна таксама як сеньня, калі ўсе пнуцца заявіць, што яны ... рускія. І толькі адзінкі сьвядома кажуць пра сябе як пра беларусаў. Тады было польскае засільле ва ўсіх сфэрах - ад палітыкі, да адукацыі. Уся наша эліта была прапольская, альбо прарасейская, і амаль нікога прабеларускага не было. Таму і не здолелі мы ў свой час ні БНР пабудаваць, ні сеньня самімі сабой быць. А пачалось гэта з часоў праклятай Люблінскай вуніі якую фактычна падпісалі ... праваслаўныя шляхцюкі ВКЛ.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру