Неабыякавы жыхар Гродна дапамог затрымаць кіроўцу з 7-разовым перавышэннем алкаголю, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Вечарам 3 снежня ў дзяжурную часць ДАІ патэлефанаваў відавочца і паведаміў пра дзіўныя паводзіны кіроўцы «Таёты».
Побач знаходзіўся экіпаж ДАІ, які адразу пачаў шукаць парушальніка.
На вуліцы Вясновай нарад ДПС падаў сігнал аб спыненні. У адказ на гэта кіроўца «Таёты» паскорыўся і рэзка павярнуў на вуліцу Лясную. Але пераслед быў нядоўгім.
47-гадовы мужчына быў п'яны — 2,1 праміле алкаголю. На яго склалі некалькі пратаколаў. Яму пагражае штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы.
0
0
0
0
0
0