У Беларусі створаны партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый качество-услуг.бел.
Мінсувязі прапануе грамадзянам скарыстацца магчымасцямі партала і па 5-бальнай шкале ацаніць якасць працы дзяржарганізацый. Сваё меркаванне можна выказаць пра ступень прастаты і зразумеласці працэсу атрымання паслугі, даступнасць інфармацыі пра парадак яе атрымання, выкананне тэрмінаў, ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў. З улікам пастаўленых адзнак на партале будзе аўтаматычна фармавацца адпаведны рэйтынг арганізацый.
Да 1 студзеня 2019 года партал працуе ў тэставым рэжыме.