06.12.2018 / 21:29

Макей пра сітуацыю ў Керчанскім праліве: Падобныя інцыдэнты прыводзілі да сусветных войнаў

Урэгуляванне ўкраінскага канфлікту — ключавое пытанне бяспекі ў Еўропе. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей на 25-м пасяджэнні Савета міністраў АБСЕ ў Мілане.

«Некаторыя нават кажуць, што Данбас — гэта пытанне палітычнага парадку ў Еўропе. На жаль, апошнія падзеі выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць, — адзначыў кіраўнік беларускага МЗС. — З інцыдэнтам у Керчанскім праліве мы наблізіліся да надзвычай небяспечнай лініі — поўнамаштабнага канфлікту. Гэта чырвоная лінія. За ёй — пункт невяртання».

«Ведаем занадта добра з гісторыі, што ў мінулым падобныя інцыдэнты прыводзілі да сусветных войнаў», — дадаў Уладзімір Макей.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру