07.12.2018 / 16:12

Каментаў пакуль менш, але лайкаў больш 17

Ужо вымалёўваецца першая статыстыка каментаў пасля пераходу на смс-рэгістрацыю. Каментаў пакуль чытачы змяшчаюць заўважна менш — у гэтым разлік ініцыятараў зменаў у заканадаўства апраўдаўся. Але пры гэтым вырасла колькасць лайкаў і дызлайкаў на каментах. Выглядае, што тыя людзі, якія пакуль самі не рашаюцца зарэгістравацца, у каментах сядзяць і актыўна лайкаюць тое, што ім даспадобы.

Іншае назіранне: каментатары пры рэгістрацыі аддаюць перавагу замежным і рандомным тэлефонным нумарам, даступным у інтэрнэце (кшталту www.freeonlinephone.org, https://www.mohmal.com/ru). Яны не давяраюць беларускім уладам і такім чынам перастрахоўваюцца.

Па выніках першага месяца мы апублікуем дакладную статыстыку па каментах.

Чытайце таксама: Новая сістэма размяшчэння каментароў. І што гэта за Клуб.nn.by?

Рэд.

5
Ігар / Адказаць
07.12.2018 / 16:23
Тыя, хто карыстаюцца для рэгістрацыі замежнымі або выпадковымі нумарамі, павінны памятаць, што пасля ім трэба будзе пры кожным каментаванні заходзіць праз VPN. Нават адзін неасцярожны каментар з іхняга сапраўднага IP-адраса раскрые ўсю іх "канспірацыю".
44
хамса / Адказаць
07.12.2018 / 16:37
дык заўважна, што значна менш.. ну і дзе гэтыя некалі палымяныя хаця б у віртуале змагары?
26
хамса / Адказаць
07.12.2018 / 16:44
>Іншае назіранне: каментатары пры рэгістрацыі аддаюць перавагу замежным і рандомным тэлефонным нумарам, даступным у інтэрнэце
мужу кажу: 'а я не збіралася хавацца.. хіба я 'тварь дрожащая'?' 'ну і правільна, - смяецца, - далей за Хойнікі ўсё адно не пашлюць'
Рэд., але паглядзіце на сваё 'войска'.. ну і з кім тут гэвалюцыю рабіць? я ў скрусе(
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру