06.12.2018 / 22:02

У Мінску гарэў інтэрнат медуніверсітэта

У інтэрнаце №6 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта сёння адбыўся пажар, паведамляе МНС.

Пра пажар на дзясятым паверсе 12-павярховага будынка інтэрната паведамілі жыхары. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, убачылі моцны дым з акна. У будынку спрацавала сістэма апавяшчэння, персанал пачаў эвакуацыю жыхароў. Усяго былі эвакуіраваны 250 чалавек. Высветлілася, што ў жылым пакоі загарэлася маёмасць на плошчы каля 20 кв.м.

Работнікі МНС з небяспечнай зоны выратавалі двух чалавек, іх жыццю нічога не пагражае. Яшчэ адзін звярнуўся па дапамогу да медыкаў. Пажар аператыўна лакалізавалі і ліквідавалі. Прычына здарэння высвятляецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру