06.12.2018 / 23:45

У Арменіі абверглі словы Лукашэнкі: Наша пазіцыя па АДКБ не змянілася 1

Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна Арман Егаян абверг агенцтву «Новости-Армения» заяву Аляксандра Лукашэнкі.

У чацвер Лукашэнка ў кулуарах Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу заявіў журналістам, што пост генеральнага сакратара АДКБ пяройдзе да Беларусі.

Чытайце таксама: Лукашэнка: Мы вырашылі праблему прызначэння генеральнага сакратара АДКБ. Ім будзе беларус

«Як вядома, пасяджэння АДКБ не было. Пазіцыя Арменіі ў гэтым пытанні не змянілася», — сказаў Егаян.

У адносінах паміж Арменіяй і краінамі АДКБ некалькі тыдняў таму паўстала напружанасць пасля адклікання Ерэванам 30 кастрычніка свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава з пасады генеральнага сакратара АДКБ без папярэдняга ўзгаднення гэтых працэдур з іншымі партнёрамі па Арганізацыі.

Арменія, якая з'яўляецца дзеючым старшынёй АДКБ настойвае на прызначэнні свайго прадстаўніка, паколькі Юрый Хачатураў адпрацаваў толькі палову са звычайных трох гадоў (тэрмін паўнамоцтваў армянскага боку мінае ў 2020 годзе). З гэтым не згодны, у прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка, які прапанаваў перадаць паўнамоцтвы генеральнага сакратара АДКБ Беларусі.

1
Ляксандра / Адказаць
07.12.2018 / 21:59
Пашинян сильно рано слишком много о себе возомнил.Что решили "волкодавы",то и будет.Как бы он не пыжился.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру