Дыска-пола — гэта характэрны польскі музычны жанр, які існуе з канца 1980-ых. Гэтая музыка неверагодна папулярная, яна гучыць як у глухіх вясковых дыскатэках, так і ў самых вядомых клубах буйных гарадоў Польшчы.

Песні ў стылі дыска-пола складаюцца са спрошчанай версіі фольку ў электронным выкананні, запамінальных тэкстаў, надакучлівай мелодыі і энергічных рытмаў.

Вядома, што раней прадзюсарскія цэнтры музыкі ў стылі дыска-пола кантраляваліся польскай мафіяй. Таму стыль дыска-пола па сваім ўплыве на масавую культуру часта параўноўваюць з рускім шансонам. А па сваім гучанні — з балканскім турба-фолькам.

Хоць стыль і зарадзіўся ў канцы 80-ых, ён працягвае быць неймаверна папулярным у Польшчы. Песні ў стылі дыска-пола набіраюць на ютубе дзясяткі, а часам і сотні мільёнаў праглядаў.

НН зрабіла падборку з 7 песень у стылі дыска-пола, якія набралі на ютубе дзясяткі і сотні мільёнаў праглядаў.

TOP GIRLS — ZAKOCHANA

Akcent — Przez Twe Oczy Zielone

CZADOMAN — Ruda tańczy jak szalona

SŁAWOMIR — Miłość w Zakopanem

Weekend — Ona Tańczy Dla Mnie

Łobuzy — Ona czuje we mnie piniądz

ANDRE — ALE ALE ALEKSANDRA

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?