07.12.2018 / 13:35

На выходных — мокры снег, дажджы і галалёдзіца

У суботу надвор'е будуць вызначаць франтальныя раздзелы. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж).

На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1..- 6°С, максімальная — у сярэдзіне дня -3.. + 2°С; у заходніх раёнах ноччу 0.. + 2 ° С, днём +3.. + 5°С.

У нядзелю ноччу на большай частцы, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -4.. + 2°С, максімальная - днём -2.. + 4°С.

 

10 снежня, у панядзелак, часам ападкі, на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -3.. + 3°С, максімальная - днём ад -1°С па ўсходзе да + 5°С па паўднёвым захадзе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру