07.12.2018 / 14:47

Расійскі Першы канал выбачыўся за сюжэт з падстаўным удзельнікам Еўрамайдану 4

Першы канал прынёс прабачэнні за сюжэт пра гадавіну Еўрамайдану, дзе пад выглядам ўдзельніка тых падзей Кірылы Чубенка зняўся беларус Віталь Юрчанка. Прэс-рэліз канала цытуе ТАСС.

Першы канал заявіў, што інтэрв'ю з падстаўным удзельнікам Еўрамайдану запісалі стрынгеры, бо штатныя журналісты канала «не маюць магчымасці працаваць ва Украіне». «Стрынгеры прызналі, што сапраўды знялі свайго знаёмага, бо здымка гэтага інтэрв'ю была зроблена з тэхнічным бракам, а сюжэт трэба было тэрмінова здаваць», — заявіў Першы канал.

Па словах стрынгера, яны папрасілі іншага чалавека сапраўды прайграць адказы сапраўднага Кірылы Чубенкі. «Гэта ніяк не апраўдвае іх ўчынку, яны ўжо прынеслі прабачэнні каналу і гатовыя выбачыцца перад гледачамі. Мы чакаем гэта відэа і адразу яго апублікуем», — заявіў Першы канал.

Беларус, які выдаваў сябе за ўкраінца на расійскім ТБ: Я не атрымаў ні капейкі. Мне бясконца сорамна — гэта ганьба

0
хтосьці / Адказаць
07.12.2018 / 16:49
за факт замовы са сцэнаром выбачацца нат не збіраліся?)
0
a.hto.tam.idze / Адказаць
07.12.2018 / 17:41
Зволіць тэрмінова галоўнага рэдактара за незаўвагу ролі СІА ў стварэнні фэйкавага роліка.
1
Дед Мороз / Адказаць
07.12.2018 / 19:00
про распятых мальчиков не извинялись ещё там все сюжеты фэйковые...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру