07.12.2018 / 16:53

7—9 снежня — той самы «Цвёрды арэшак» з Брусам Уілісам па-беларуску

7-9 снежня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema адбудуцца паказы легендарнага баевіка «Цвёрды арэшак» .

Паліцэйскі Джон МакКлейн трапляе на калядную вечарыну, госці якой становяцца закладнікамі нямецкіх тэрарыстаў. Сярод закладнікаў і жонка МакКлейна. «Цвёрдаму арэшку» трэба не толькі справіцца з небяспечнай сітуацыяй, прадухіліўшы вялікую колькасць ахвяр, але і выратаваць свае стасункі з жонкай. Ці здарыцца цуд на Каляды?

Стужка агучана кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру