07.12.2018 / 17:27

У Бабруйску за 49 рублёў прадаюць трупярню 8

Беларуская ўніверсальная таварная біржа правядзе 14 снежня таргі па продажы аднапавярховай цаглянай трупярні ў Бабруйску агульнай плошчай 103,6 кв. метра. Участак перадаецца ў арэнду на 50 гадоў. Пачатковая цана — 49 рублёў.

Будынак знаходзіцца недалёка ад аўта- і чыгуначнага вакзалаў, а таксама буйнога супермаркета.

Пакупніку трэба будзе заплаціць за арганізацыю і правядзенне аўкцыёну. Новы ўладальнік будзе абавязаны выкарыстоўваць будынак для прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу не менш аднаго года.

17
Анцiк / Адказаць
07.12.2018 / 19:09
што за трупярня?
12
Чеснок / Адказаць
07.12.2018 / 19:18
Анцiк, попробуй в гугл переводчике "цагляная трупярня", мне помогло. Удачи 
18
andrus / Адказаць
07.12.2018 / 19:19
а можна зрабіць расшыфроўку, што значыць трупярня?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру