Сэрвіс «Яндэкс.Заторы» фіксуе ў сталіцы 10-бальныя заторы. Праблемы з рухам назіраюцца ва ўсім горадзе.
Самыя праблемныя ўчасткі — цэнтр і Арлоўская.
Традыцыйна ў пятніцу вечарам у Мінску ўзнікаюць заторы, аднак сённяшняя пятніца адзначылася яшчэ і снегам, што таксама ўскладніла рух.