Пасля правядзення аб'яднаўчага сабора і абрання новага кіраўніка ўкраінскай царквы Ануфрыя з УПЦ МП пазбавяць тытула мітрапаліта Кіеўскага, паведамляе РБК Україна.
Канстанцінопальскі патрыярхат прыняў рашэнне пазбавіць Ануфрыя тытула мітрапаліта Кіеўскага пасля правядзення аб'яднаўчага сабора і абрання новага прадстаяцеля Украінскай царквы.
Сусветны патрыярх Варфаламей паведаміў мітрапаліту Ануфрыю, што ў Канстанцінопалі лічаць, што ён носіць тытул Кіеўскага мітрапаліта незаконна і пасля абрання новага кіраўніка адзінай украінскай царквы канчаткова перастануць лічыць яго кіраўніком Кіеўскай мітраполіі.
Пры гэтым Ануфрый можа ўдзельнічаць у выбарах новага кіраўніка ўкраінскай аўтакефальнай царквы.