10.12.2008 / 18:31

Еўрасаюз гатовы да перамоваў аб уступленні Беларусі ў СГА 2

Пра гэта заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Ён таксама сказаў, што такі ж сігнал Беларусь найбліжэйшым часам чакае ад ЗША.

Беларусь атрымала паведамленне пра гатоўнасць Еўрапейскага саюзу да перамоваў наконт уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Андрэй Еўдачэнка на паседжанні Пастанняй камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Ён сказаў, што такі ж сігнал Беларусь найбліжэйшым часам чакае ад ЗША.
Гэта Андрэй Еўдачэнка звязвае са зменай кіраўніцтва Злучаных Штатаў.

«У студзені — лютым мы чакаем такога сігналу», — дадаў намеснік міністра. Пры гэтым ён заўважыў, што цяпер Беларусь засяродзілася на двухбаковых перамовах аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Паводле яго словаў, 21 краіна заявіла пра гатоўнасць весці такія перамовы. З дзесяцю краінамі перамовы скончаныя і падпісаныя пратаколы. Сярод іх — Кітай, Францыя, Індыя, Балгарыя.

Набліжаюцца да завяршэння перамовы з Малайзіяй, Бразіліяй, Паўднёвай Карэяй, сказаў намеснік міністра

БЕЛТА

0
czalex / Адказаць
10.12.2008 / 19:28
Забаўна будзе, калі ў выніку Беларусь апынецца ў СГА раней за Расею ))
0
Дурань / Адказаць
11.12.2008 / 09:41
Дык Рыгоравіч у параўнаньні з маскоўскімі карлікамі сапраўдны еўрапеец. Во як жартуе жыцьцё, "калхознікамі" з'яўляюцца менавіта маскалі. А мо яно і к лепшаму, чым дурней імперскае кіраўніцтва, тым хутчэй імперыя сканае. Рыгоравіч хай хуценька шчэміцца у СГА.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру