07.12.2018 / 22:45

Расійскі прататып аэратаксі коштам $180 тысяч падчас першага выпрабавання зваліўся ў гурбу снегу ВІДЭА 7

Прататып аэратаксі, распрацаваны ў расійскім інавацыйным цэнтры «Сколкава», не змог прайсці першае выпрабаванне і паваліўся ў гурбу снегу. Ён падняўся ў паветра, праляцеў некалькі метраў і ўпаў. Пра гэта паведамляе TJournal.

Дрон распрацоўвала кампанія «Барціні», кошт апарата ацэньваецца ў $180 тысяч.

Прататып, прадстаўлены на відэа, выглядае як аэратаксі ў мініяцюры. Запуск паўнавартаснай версіі запланаваны на 2020 год. Мяркуецца, што такі апарат зможа падняць чатырох чалавек і развіваць хуткасць да 250 кіламетраў у гадзіну.

1
вусцішны троль / Адказаць
07.12.2018 / 22:55
они нормальные, человеческие туалеты построить не могут - у них до сир пор полстраны ходят в дырку в полу. вот что они умеют делать - так это воровать и пилить - и $180К с полетом в сугроб тому подтверждение (PS - такой прототип в Китае соберут в сто раз дешевле)
0
Кажыма праўду / Адказаць
07.12.2018 / 23:49
Смешны відосік. З заразлівым закадравым рогатам :)
1
Звыклы беларус / Адказаць
08.12.2018 / 00:05
Асаблівую асалоду атрымаў ад пярэдняй пары прапеллераў - аэрадынамічненька па сколкаўску! Такі можна трохі дапрацаваць і можна паходу кусты зразаць ці балота абкашваць ... ць. ...ць такі. А можна яшчэ на дапрацоўку з Саюзнага бюджэту бабла на .ератаксі падкінуць ... бо скрэпна!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру