08.12.2018 / 00:55

На расійскім тэлебачанні ўпершыню паказалі дачку Пуціна ВІДЭА 7

На расійскім тэлебачанні ўпершыню паказалі Кацярыну Ціханаву — малодшую дачку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

У вечаровых навінах на тэлеканале «Расія 24» ад 6 снежня быў паказаны сюжэт пра праграму па праграмаванні падсвядомасці, якую распрацавалі расійскія вучоныя.

Кацярына Ціханава ў сюжэце прадстаўлена як кіраўнік цэнтра Нацыянальнага інтэлектуальнага развіцця «Інапрактыка», намесніца дырэктара Інстытута матэматычных даследаванняў складаных сістэм Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дачка Пуціна каментуе тэму кантролю над электрычнымі сігналамі мозгу, які «адкрывае ўнікальныя магчымасці для кіравання любымі робататэхнічнысм сістэмамі».

«Вельмі важна, што Нейрацэнтр [Інстытута развіцця «Інапрактыка»] пабудаваны менавіта на сінергіі гэтых тэхналогій і на рэальным іх попыце ў эканоміцы. Сапраўды, можна сказаць, што адначасова чалавек спазнае магчымасці тэхналогій і сябе адначасова», — заявіла Кацярына Ціханава ў эфіры расійскага тэлеканала.

Гэты сюжэт — першае з'яўленне ў тэлеэфіры дачкі расійскага прэзідэнта.

6
Алесь Белы / Адказаць
08.12.2018 / 03:29
От ить какая скрепа: всякая ихняя мудотень, типа РЕН-ТВ, Шансона, малаховщины-пугачёвщины, мочилово-сериалов, вплоть до формально безобидного мухтара, будет транслироваться по вай-фаю прямо на синапсы головного мозга. Вот это настоящая цифра! и конечно доверить такое можно было только родному человечку.горе вам, книжники и фарисеи.
5
Базыль / Адказаць
08.12.2018 / 10:00
Шукайце жалезныя шлемы, можна вёдры або чыгункі - натупная навала ад Мардора!
9
Звыклы беларус / Адказаць
08.12.2018 / 10:46
А нічога сабе дачушка у Пуціна - такая маленькая міленькая .ыдовачка ... і ўжо дома пры маленькай міленькй ўладнай пасадзе ... У Еўропе небяспечей стала пастаянна жыць?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру