«Алмаз» на турніры ў падмаскоўнай Балашысе. Фота: СПБТ «Алмаз».

«Алмаз» на турніры ў падмаскоўнай Балашысе. Фота: СПБТ «Алмаз».

Камандзір расійскага СОБРа палкоўнік Пыткоў у часопісе «Спецназ» падзякаваў беларускаму «Алмазу» за перадачу атрыманага на Захадзе досведу. На гэта звярнуў увагу аналітык Ягор Лебядок.

У 6-м нумары часопіса «Спецназ» камандзір расійскага СОБРа піша, што «ў Расіі «Алмаз» добра вядомы, у тым ліку дзякуючы сваім рэгулярным выступам на турнірах».

«Нам таксама цікавы досвед, які алмазаўцы пераймаюць у падраздзяленняў іншых краін, з якімі мы, на жаль, не можам мець зносіны. У «Алмаза» такая магчымасць ёсць», — абмовіўся расійскі палкоўнік.

«Вось і думай: ці то нашы мэтанакіравана зліваюць атрыманую на Захадзе інфармацыю пра падрыхтоўку, бо вядуць разведку ў інтарэсах РФ, ці то проста па дабрыні душэўнай дзеляцца. У любым выпадку яны спрыяюць зняццю пэўных абмежаванняў на інфармацыю для спецпадраздзяленняў РФ з боку іншых дзяржаў», — адзначае Ягор Лебядок.

Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам (СПБТ) «Алмаз» — антытэрарыстычнае спецпадраздзяленне МУС Беларусі. Такія ж спецпадраздзяленні антытэрору ёсць у многіх краін.

СОБР — спецыяльны атрад хуткага рэагавання Расгвардыі. Быў створаны для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, аднак бярэ ўдзел у антытэрарыстычных аперацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?