Скончыць рамонт падвеснай столі ў ТЦ ​​«Арэна-Сіці» і адкрыць гандлёвы цэнтр цалкам плануецца да 25 снежня. Як перадаюць «Мінск-Навіны», пра гэта паведаміў падчас прамой лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

Лапцеў дадаў, што працы на аб'екце вядуцца ў кругласутачным рэжыме. У дзённую змену ў рамонце задзейнічана 65 чалавек, у начную — 40. Ужо адноўлена, атынкавана і афарбавана каля 1 тысячы квадратных метраў столі. Усяго пасля абвалу неабходна аднавіць 6 тысяч квадратных метраў столі.

Пакуль што ў гандлёва-забаўляльным цэнтры функцыянуюць харчовы магазін, фітнес-цэнтр і паркінг. Чакаецца, што 25 снежня адкрыюцца і астатнія аб'екты.

Столь у ТЦ «Арэна-Сіці» абвалілася 12 лістапада. Пасля гэтага было прынята рашэнне праверыць усе аналагічныя канструкцыі ў гандлёвых аб'ектах горада. Праверка працягваецца.

У мінскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь, ёсць пацярпелыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0