Удзельнікі нефармальнага саміту СНД, які адбыўся на гэтым тыдні ў Пецярбургу, І. Аліеў, Н. Пашынян, А. Лукашэнка.Фота: kremlin.ru

Удзельнікі нефармальнага саміту СНД, які адбыўся на гэтым тыдні ў Пецярбургу, І. Аліеў, Н. Пашынян, А. Лукашэнка.Фота: kremlin.ru

«Наша размова мяне задаволіла», — заявіў, як піша NEWS.am, у размове з журналістамі в.а. кіраўніка урада Арменіі Нікол Пашынян.

Ён сказаў, што запатрабаваў у Аляксандра Лукашэнкі тлумачэнняў. На пытанне, што гэта было за патрабаванне і як адбывалася размова, Пашынян адказаў: «Калі я абвінавачваю яго ў раскрыцці зместу закрытага пасяджэння, думаю, будзе няправільна паступіць гэтак жа. Наша размова мяне задаволіла».

Нагадаем, напярэдадні Пашынян заявіў аб тым, што ў Санкт-Пецярбургу збіраецца запатрабаваць ад Лукашэнкі тлумачэньні адносна абмеркавання з паслом Азербайджана, які не з'яўляецца сябрам АДКБ, сітуацыі вакол прызначэння генеральнага сакратара арганізацыі.

Арменія: Заявы Аляксандра Лукашэнкі некарэктныя

Пашынян будзе патрабаваць ад Лукашэнкі тлумачэнняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0