08.12.2018 / 21:16

Генпракурор Канюк: Сумы пратэрмінаваных даўгоў па экспартных пастаўках у Расію склалі $189 мільёнаў  5

Аляксандр Канюк. Фота пасольства Беларусі ў Расіі

Сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў па экспартных пастаўках у Расію склалі $189 мільёнаў. Такія лічбы генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк прывёў сёння ў Маскве на нарадзе з кіраўнікамі суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў, перадае БЕЛТА.

Гаворка ішла аб скарачэнні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і вяртанні валютнай выручкі ў Беларусь.

Аляксандр Канюк нагадаў, што з 2015 года праведзена больш за 470 праверак выканання заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці, 477 службовых асоб прыцягнутыя да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці. распачата 85 крымінальных спраў, 26 з іх — у дачыненні да замежных грамадзян.

Так, па словах генпракурора, беларускі малочны завод паставіў сваю прадукцыю ў Санкт-Пецярбург на адрас структуры, да гэтага прызнанай банкрутам.

Нанесеная шкода ацэньваецца ў памеры $500 тысяч. Генпракурор дадаў, што ў махлярскую схему з пастаўкамі гэтай жа санкт-пецярбургскай структуры, як высветлілася, аказаліся завязаныя і некаторыя іншыя беларускія мяса- і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Агульны памер шкоды склаў $1,5 мільёна.

Гаворачы аб цяперашняй сітуацыі, генпракурор адзначыў, што больш за 40% ад агульнай сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў па экспартных пастаўках ($189 мільёнаў) прыпадае на арганізацыі Расійскай Федэрацыі.

Палова пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці прыпадае на прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Беларусі. Насцярожвае таксама рост пратэрмінаванай запазычанасці ў прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім», адзначыў генпракурор.

У нарадзе таксама ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр прамысловасці Павел Уцюпін, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Былі запрошаныя кіраўнікі размешчаных на тэрыторыі Расіі суб'ектаў тавараправоднай сеткі (з беларускім капіталам) беларускіх арганізацый-экспарцёраў (гандлёвыя дамы, афіцыйныя дыстрыб'ютары, прадстаўніцтвы, буйныя дылеры).

1
вусцішны троль / Адказаць
08.12.2018 / 23:59
еще не так запоете с вашими братками из кооператива озеро
2
Lighter / Адказаць
09.12.2018 / 01:17
Мутный наш прокурор какой-то...
0
Ляксандра / Адказаць
09.12.2018 / 07:13
Это так склады "разгружали".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру