«Новы час» паведамляе, што на іх журналіста, былога палітвязня Мікалая Дзядка распачата адміністрацыйная справа за пост у фэйсбуку. 7 снежня ён знайшоў пратакол у паштовай скрыні. Паведамляецца, што справа была накіраваная ў суд. Аднак ці было паседжанне — невядома.

«Прыйшоў дадому і даведаўся, што Фрунзенскае РУУС ужо 2 тыдні шле мне лісты шчасця. 25 лістапада на мяне быў складзены пратакол па ч.2 артыкула 17.11 КаАП. Ізноў за «дэманстрацыю нацысцкай сімволікі». Гэтым разам я прадэманстраваў сімволіку Misantropic Division — чэрап з аўтаматамі.

Смутна спрабуючы ўзгадаць, калі і дзе я гэта рабіў, я залез у ФБ і знайшоў. Карцінка за ліпень 2016 — ілюстрацыя да паста, у якім я крытыкую людзей за тое што яны стаяць побач з нацыстамі (!!!). Фоткі прыводжу ў абгрунтаванне сваіх словаў. Разумееце шарм сітуацыі?» — паведамляе Мікалай Дзядок на сваей старонцы ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0