Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Калейдаскоп
Фота 5 з 8
09.12.2018 / 10:50

«Мінск — гэта еўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босніі вывучыла беларускую мову ВІДЭА 10

Матэа Брандалік.

Матэа Брандалік зь дзяцінства захапляецца мовамі. Дзяўчыну можна назваць сапраўдным паліглётам: яна свабодна гаворыць на 15 мовах. Адна зь іх — беларуская. У размове са Свабодай яна распавяла пра любоў да беларушчыны, патлумачыла, чаму Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк і чаму мову варта шанаваць.

​

«Пачула першы раз беларускую — і закахалася»

Матэа нарадзілася і вырасла ў Тузьле, невялікім горадзе ў Босьніі і Герцагавіне. Паводле яе, эканамічная сытуацыя там вельмі нестабільная: вялікае беспрацоўе, мала пэрспэктыў. Моладзь ахвотна зьяжджае на Захад. Матэа ня стала выключэньнем — ступень бакаляўра паліталёгіі, славістыкі і ўсходазнаўства дзяўчына цяпер атрымлівае ў Венскім унівэрсытэце.

Адно з галоўных захапленьняў яе жыцьця — вывучэньне моваў.

«Вывучэньне моваў робіць мяне шчасьлівай. Мне падабаецца адчуваньне, калі я магу пагаварыць з рознымі людзьмі на іх родных мовах. Я перакладаю з харвацкай, ангельскай, нямецкай, гішпанскай, італьянскай, францускай, расейскай. Магу гаварыць па-македонску, славенску, чэску, дацку, румынску, арабску, турэцку, пэрсыдску, навагрэцку і беларуску. Цяпер яшчэ вучу ірляндзкую мову».

Чаму Матэа пачала вучыць беларускую мову? Дапамог выпадак: на YouTube яна наткнулася на інтэрвію па-беларуску.

«Калі я пачула беларускую мову першы раз, закахалася ў яе. Гэта дакладна самая прыгожая славянская мова, — кажа яна. — А потым я адкрыла для сябе Naviband. Мне вельмі спадабалася іх музыка, і так пачалося вывучэньне мовы».

Празь песьні Naviband дзяўчына вывучыла шмат лексыкі. Вялікіх складанасьцяў тут не было — на катэдры славістыкі дзяўчына вывучае расейскую мову як першую. Пасьля яна вырашыла ўзяць курс беларускай мовы ў сваім унівэрсытэце.

«У нас ёсьць такая магчымасьць. Праўда, нельга вучыць беларускую мову як першую. Існуе толькі курс для пачаткоўцаў. Вядуць яго выкладчыкі зь Беларусі — Натальля Корына, Алена Рудэнка і Андрэй Зінкевіч. Акрамя мяне, беларускую мову вывучала 5 чалавек: з Расеі, Бразыліі ды Аўстрыі.

Матэа кажа, што курсу ў Вене ёй было недастаткова. Таму яна вырашыла павучыцца яшчэ і ў Менску.

«Беларуская мова прыгажэйшая за расейскую»

Летась у верасьні яна падалася на курсы беларускай мовы для замежнікаў, якія ладзіў БДУ.

«Наша выкладчыца Тацяна Рамза заўсёды гаварыла толькі па-беларуску. Навучаньне было лічы што індывідуальнае — акрамя мяне, курс наведвала яшчэ адна дзяўчына. Напачатку выкладчыца запытала, чаго мы хочам дасягнуць. Нашы памкненьні супалі: мы абедзьве хацелі навучыцца менавіта гаварыць па-беларуску. Таксама мы чыталі вельмі шмат беларускіх твораў. Праз гэта нам выпраўлялі вымаўленьне. Слухалі беларускія песьні, напрыклад, «Госьці» «Ляпіса».

Заняткі цягнуліся 8 дзён. Кожны дзень — 4—5 гадзін заняткаў. Кошт такога курсу — 60 эўра. Апроч гэтага, трэба самастойна наймаць жытло і аплочваць харчаваньне.

«Агулам, вандроўка выйшла нятанная, але я не шкадую. Мне заўсёды хацелася глыбей вывучыць беларускую мову. Жадала пабачыць Менск — гэта было маёй марай».

Мову Матэа вывучала ня толькі на курсах. Напрыклад, беларуская сяброўка Дыяна гаварыла зь ёй выключна па-беларуску.

Вучыць беларускую мову Матэі было нескладана. Дапамаглі родная харвацкая ды веданьне расейскай.

«Расейская мова адыграла адначасова і станоўчую, і адмоўную ролю: яна спрашчае працэс вывучэньня, але словы часта блытаюцца, і атрымліваецца трасянка. Мая расейская пакуль лепшая за беларускую».

Найбольшыя складанасьці ў Матэі ўзьніклі з фанэтыкай, у прыватнасьці з фрыкатыўным «г» — ані ў харвацкай, ані ў расейскай такога гуку няма. А вось «ў» далося значна прасьцей.

«Розьніца паміж расейскай і беларускай вялікая. Беларуская мова больш прыгожая за расейскую дакладна», — кажа суразмоўніца.

Вярнуўшыся ў Вену, Матэа не закінула беларускую мову. Цяпер яна чытае «Чазенію» Ўладзімера Караткевіча.

«У Менску я купіла кнігу «Гэта Беларусь, дзетка!». Мне вельмі спадабалася, яна вельмі сьмешная! Яшчэ я вельмі люблю Янку Купалу і Якуба Коласа».

«Менск для мяне — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк»

«Тыя 8 дзён у Менску былі найлепшыя ў маім жыцьці. Мне спадабалася літаральна ўсё: людзі, вуліцы, горад. Шмат хто ў Заходняй Эўропе мае забабоны наконт Беларусі. Але я хачу паказаць, што ўсё не зусім так, як яны бачаць у газэтах і інтэрнэце».

Матэа кажа, што для яе Беларусь — гэта добрыя людзі і чыстыя вуліцы.

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк. Я жыла на праспэкце Незалежнасьці, і мне ён нагадаў гэты амэрыканскі горад», — кажа яна.

Самая любімая беларуская ежа дзяўчыны — гэта дранікі і калдуны, якія яна ела амаль штодзень.

У Менску Матэа хацела гаварыць выключна па-беларуску, але гэта аказалася няпроста: людзі звычайна адказвалі па-расейску. На беларускую мову рэагавалі па-рознаму.

«Калі людзі даведваліся, што я гавару па-беларуску, то яны былі рады чуць. Але кожны раз мне адказвалі па-расейску. А некаторыя ўвогуле не разумелі, што я хачу сказаць».

Матэа лічыць, што размаўляць па-беларуску варта, каб мова не памерла.

«Я буду працягваць удасканальваць маю беларускую мову. Ёсьць шмат людзей, якія ня ведаюць, што ў Беларусі існуе ўласная мова, і яна адрозная ад расейскай. Я хачу паказаць ім, што беларуская мова неверагодна прыгожая. Напрыклад, стварыць моўны курс у Вене ці дзе-небудзь у сьвеце, дзе людзі могуць ушанаваць прыгажосьць гэтай мовы».

КТ, радыё «Свабода»

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Адчынілася новая анлайн-крама з беларускай прадукцыяй: топ-10 пазіцый
Ад 14 снежня — калядныя падарожжы ў Налібоцкі край: сапраўдныя зубры, прыгоды, святочны банкет 3
«Правілы зносінаў з сабакамі»: як правільна і бяспечна стасавацца з хатнімі жывёламі
Амерыканскі слоўнік Webster назваў «яны» словам года
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
14 33
Адыкватник) / Адказаць
09.12.2018 / 11:41
а кали адыкватна?? провел на родине неделю и нигде не услышал бел мовы.... 
61 3
Дед Мороз / Адказаць
09.12.2018 / 14:36
Беларуская мова прыгажэй за расейскую. Так i ёсць!
30 1
Базыль / Адказаць
09.12.2018 / 18:33
Прапанова тым, хто дае каментары не на мове - хоць тут пакрыху, але па беларуску пішыце ў каментарах. Памыліцца хто - дык усе зразумеюць, ніхто смяяцца не будзе... Дзе яшчэ можна на мове мець зносіны?...
Баснійка любіць мову, дык падарыў бы ёй хто які беларускі сувенір, а то з надпісам па расейску красуецца
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 10 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Бачыш сіняе неба за кратамі?» Чудзянцоў напісаў у СІЗА верш па-беларуску 2
На кватэры ў доме ў Смалявічах прэтэндуюць больш за 700 мінчукоў

Серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі ўпершыню пакажуць на расійскім тэлебачанні 1
На Віцебшчыне з вайсковай часткі ўцёк салдат
Прэзідэнт Бразіліі абразіў Грэту Тунберг 7
На першым энергаблоку БелАЭС пачалі гарачую абкатку абсталявання рэактарнай устаноўкі
Востраў Бугенвіль прагаласаваў за незалежнасць ад Папуа-Новай Гвінеі 3
Трамп на сустрэчы з Лаўровым перасцярог РФ ад умяшальніцтва ў выбары ў ЗША 3
Усяго патроху
Лукашэнка кліча Пуціна пагуляць у футбол КАРЫКАТУРА 3
Вызначылі, якія пельмені і марозіва беларусы любяць больш за ўсё

У Жабінцы сталі выпускаць незвычайны цукар з ягадамі ФОТАФАКТ 3
Румас едзе на перамовы з Мядзведзевым КАРЫКАТУРА 13
Пуцін шые карту Еўропы КАРЫКАТУРА 16
«Гляджу на шафу, а там смярдзіць Фрэдзі Мэркуры». Мінчук робіць фігуркі вядомых людзей з бульбы ФОТЫ 4
Уладзімір Цэслер прадставіў лагатып 2020 года ФОТЫ 8
Чорная пятніца ў салонах пліткі і сантэхнікі: абяцаюць зніжкі да 80% усе выходныя 3
Спорт
Азаранка разграміла Сасновіч у парным матчы і выйшла ў фінал US Open, дзе можа згуляць з Сабаленка
Мінскае «Дынама» прайграла рыжскаму ў гасцявым матчы КХЛ

Сабаленка і Турсунаў схавалі на Манхэтэне 30 квіткоў на фінал
Беларус-чэмпіён Арлоўскі выбачыўся перад сэксуальнымі меншасцямі за гамафобныя каментары 11
Валейбалісткі зборнай Беларусі пасля перамогі выклалі ў інтэрнэт ГАРАЧАЕ ФОТА 34
Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер адкрывае дзіцячы спартыўны цэнтр 2
12 мая ў Беларусь прынясуць сімвалічны агонь Еўрапейскіх гульняў 3

Б'ёрндален: Домрачава дакладна атрымае прапанову пайсці ў палітыку, але я не ўпэўнены, што яна яе прыме 16
З Пагоняй і па-беларуску. Паглядзіце на новую эмблему ФК «Дняпро» ФОТА 12
Здарэнні
У Мінску 84-гадовая жанчына звалілася ў траншэю
У Калінкавіцкім раёне таксі сутыкнулася на трасе з ласём
Раніцай у Мінску гарэў мікрааўтобус
У Петрыкаўскім раёне 26-гадовы хлопец трапіў пад цягнік
21-гадовая мінчанка скрала ў мімалётнага знаёмага 19000 рублёў і паехала ў Гомель на таксі 5
У Пухавіцкім раёне сутыкнуліся два грузавікі
У пажары пад Клічавам загінула пенсіянерка
Карысная інфа
МНС папярэджвае пра туман 11 снежня 1
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі ўвечары 10 снежня праз туман
На сераду паабяцалі мокры снег, туман і галалёдзіцу

Тэмпературны рэкорд дня пабіты ў Брагіне: +9 1
Сіноптыкі: 10 снежня — да + 6
Здароўе
Названыя любімыя аптэкі беларусаў

З беларускіх аптэк адклікалі папулярныя таблеткі ад язвы страўніка
Ніякага вазеліну! Касметолаг раіць, як выбраць крэм на зіму
Колькасць смерцяў ад адру ў свеце за год вырасла на 20 тысяч  1
Навукоўцы знайшлі рэдкае захворванне, магчыма, выкліканае курэннем вэйпаў
Мова
«Кес моес крэзе хаус!» 6
Што не так з афіцыйнай формай прозвішча новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта? Разбіраемся  9
«Гаварыць» і «казаць» 8

Новы сезон бясплатных курсаў украінскай мовы: Мінск, Гродна, Гомель, Брэст, Маладзечна, Кобрын  5
Мова наша. Халтама, халтаманка: ці трэба крыўдаваць, калі вас так назвалі?  13
Аўто
Праект указа з адвязкай дарожнага збору ад тэхагляду гатовы 3
ДАІ не плануе змяняць тэрміны абавязковай змены шын 1
ДАІ рэкамендуе пераабуць машыны ў зімовыя шыны
Куфар Аўто запусціў праверку аўто па VIN-нумары
Эканоміка
Інфляцыя ў лістападзе склала 0,2% 2
Сямашка: Адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй скарачаецца
9 снежня даляр крыху падаражэў, а еўра добра патаннеў
Расійскія прадпрыемствы завінавацілі беларускім больш за $ 2 мільярды 8
Меркаванні
Віктар Марціновіч пра перамовы Лукашэнкі і Пуціна: Як падпісаць Нішто 19
Гісторыя пра жэтон на метро, у якой — увесь наш нацыянальны характар 32
Век Гірша не відаць. Беларускія ВНУ пачалі падлічваць індэкс Гірша для сваіх супрацоўнікаў. Ад вынікаў хочацца плакаць 30
«Быць святым, быць крутым ці быць багатым»: тры спосабы стаць рэвалюцыйным лідарам. Але адна ўмова 8
Гісторыя
Золата расійскіх генералаў закапанае недзе за Гроднам
Дзяўчына з татуіроўкай каровы. Знаходка ў Фівах прымушае перагледзець становішча жанчын у Старажытным Егіпце 4
Савецкі Саюз, Ляхавіцкі раён, падпольная семінарыя 1
Лука Авечкін кідае піць. Суровыя будні, суровыя магілёўцы XVI—XVII стагоддзя
28 гадоў таму перастаў існаваць СССР 83
«Мы зносілі страшыдла». 97-гадовы чыноўнік распавёў пра знос Фары Вітаўта ў Гродне 39
Дзеці Ясеніна. Паэт быў шчодры на каханне, а дзеці — розныя 3
Культура
Памерла салістка Roxette Мары Фрэдрыксан 6
Серыял «Чарнобыль» прэтэндуе на «Залаты глобус» 2
«Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў драматургі  3
Доўгачаканы фільм «Купала» прадставяць 17 снежня 4
Беларусы пікетавалі расійскае консульства ў Нью-Ёрку 3
«Беларуская энцыклапедыя» прэзентавала выданне аб кампазітарах
Беларусы Канады правялі пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ФОТА 5
Навука і тэхналогіі
Эксперты з Сіліконавай даліны ЕС выберуць у Мінску найлепшы стартап 3
У Канадзе здзейсніў палёт самалёт, які цалкам працуе на электрычнасці
Нарадзіўся першы ў свеце гібрыд свінні і малпы ФОТА 19
Навукоўцы расказалі, як драпежныя дыназаўры рабіліся вегетарыянцамі 3
Біёлаг расказаў, што можа запаволіць старэнне чалавека 8
Абаненты life:) могуць карыстацца безлімітным інтэрнэтам бясплатна 1
Кліматычная канферэнцыя ААН: гэта дзесяцігоддзе будзе самым гарачым 2
Каханне і сэкс
Аўтарка скандальнай брашуры «10 прычын захаваць цнатлівасць» патлумачыла, што мела на ўвазе 14
Гаспадыня сэкс-шопа расказвае, як прасіла блаславення на краму ў бацюшкі і якімі цацкамі любяць карыстацца беларусы 23
«Сэксолаг — гэта сяброўка, у якой не сорамна спытацца, што такое аргазм» 14
Італьянскі дэпутат зрабіў прапанову сваёй каханай падчас абмеркавання наступстваў землятрусу ВІДЭА 1
У ЗША распрацавалі таблетку-кантрацэптыў, якая дзейнічае месяц 4
«Вы былі б здзіўлены, калі б ведалі, колькі вашых сяброў не займаюцца сэксам». Як новая эканоміка змяніла сэксуальнае жыццё 8
Амерыканскую кангрэсвумэн злавілі на тым, што жыла шведскай сям'ёй з памочніцай і плаціла той гіганцкія бонусы ФОТЫ 17
Свет
Серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі ўпершыню пакажуць на расійскім тэлебачанні 1
Востраў Бугенвіль прагаласаваў за незалежнасць ад Папуа-Новай Гвінеі 3
Прэзідэнт Бразіліі абразіў Грэту Тунберг 7
Трамп на сустрэчы з Лаўровым перасцярог РФ ад умяшальніцтва ў выбары ў ЗША 3
Расія прыгадала Украіне пазыкі Януковіча, каб не плаціць кампенсацыю за газ 4
«Перастаньце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 14
Кангрэс выставіў Трампу афіцыйныя абвінавачванні ў рамках імпічменту 3
Афіша
2 студзеня — беларускамоўная музычная казка «Як літара Ў Каляды ўратавала» 1
30 лістапада — фільм «Амстэрдамскі кот» па-беларуску
толькі адзін паказ!
Бодзіпазітыў: міфы і праўда — размова
На радзіме Караткевіча пройдзе маштабны фэст з вершамі, спевамі і ўнікальнай магчымасцю трапіць у дом пісьменніка
Галоўнае
Адчынілася новая анлайн-крама з беларускай прадукцыяй: топ-10 пазіцый
«Бачыш сіняе неба за кратамі?» Чудзянцоў напісаў у СІЗА верш па-беларуску 2
У Мінску 84-гадовая жанчына звалілася ў траншэю
У парламенце па-беларуску выступаюць два дэпутаты. І Марзалюка сярод іх няма 3
На Віцебшчыне з вайсковай часткі ўцёк салдат
Раніцай у Мінску гарэў мікрааўтобус
На першым энергаблоку БелАЭС пачалі гарачую абкатку абсталявання рэактарнай устаноўкі
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Золата расійскіх генералаў закапанае недзе за Гроднам
Лукашэнка кліча Пуціна пагуляць у футбол КАРЫКАТУРА 3
«Перастаньце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 14
Паглядзіце, як у рэзідэнцыі Лукашэнкі праціраюць пыл і мяняюць лямпачкі на гіганцкай люстры ФОТА 17
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Брэнд Karali шукае дырэктара/дырэктарку
Упаковщик фломастеров, вахта, проживание в Минске 1300р.
Укладчик сувенирной продукции в Минске 1200р.
Стикеровщик 1400р.
Упаковщик фломастеров, вахта, проживание в Минске 1300р.
Укладчик сувенирной продукции в Минске 1200р.
Стикеровщик 1400р.
Укладчик новогодних игрушек
Укладчик-упаковщик
Дорожный рабочий
Фота / Відэа
Наклад папяровай «Советской Белоруссіі» зменшыўся яшчэ на 20%, да 150 тысяч 21
Крыніцы: Беларусь і ЗША рыхтуюцца да падпісання першага плана двухбаковага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы 17
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Мала хто ведае, але Павел Севярынец з дзяцінства хацеў быць…
Анекдот. Падчас паказу фільма «Слуга народа» на БТ…
Анекдот. Пайшоў Граждан на Цімаці…
Самае чытанае
Памёр былы мэр Масквы Юрый Лужкоў 26
«Заставацца ў Беларусі я не планую». Маладыя дактары шчыра расказалі пра зарплату, злых пацыентаў і магчымую эміграцыю 36
Выбух у шматпавярховіку ў Драгічыне — пашкоджаны 6 кватэр 5
У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна 7
Статкевіч, Кастусёў і Дзмітрыеў расказалі, чаму не былі на акцыях у абарону незалежнасці 12
Самае лайканае
Зірніце, з якімі тварамі дэлегацыя Пуціна слухала словы Лукашэнкі пра «роўныя ўмовы» ФОТАФАКТ 42
Акадэмія навук адказала на апытанне з Масквы: увайсці ў склад Расіі хоча толькі 7,7% беларусаў 55
Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расійскага пасольства ФОТА 40
У Шуміліне за ноч скралі машыны ў віцэ-мэра і начальніка міліцыі 28
У Мінску другі дзень пратэстуюць супраць інтэграцыі. Сотні дэманстрантаў дайшлі да пасольства Расіі ФОТЫ, ВІДЭА 38
Гарачыя тэмы
Удаве Барадуліна зноў збіраюць грошы. Навошта цяпер? 6
Румас едзе на перамовы з Мядзведзевым КАРЫКАТУРА 13
Лілія Ананіч пра фільм Нехты: Паліваць брудам прэзідэнта недапушчальна! 42
Што вядома пра бацькоў і сям’ю новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі 12
21-гадовая дзяўчына атрымала на картку ў 10 разоў болей грошай. І тут пачалося! 9
Лукашэнка пра ўваходжанне ў склад Расіі: Я не пацан. Я разам з народам стварыў незалежную дзяржаву ВІДЭА 42
Акадэмія навук адказала на апытанне з Масквы: увайсці ў склад Расіі хоча толькі 7,7% беларусаў 55
У Мінску ўдзельніка флэта шпіталізавалі з пераломам чэрапа і разрывам печані: міліцыя выказала занепакоенасць 5
Пуцін шые карту Еўропы КАРЫКАТУРА 16
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
меркаванне
11.12.2019 / 11:30
Пакуль да кожнага абіжанага хітравана дойдзе, дык столькі часу с…
Мікола
11.12.2019 / 11:23
На "Лісты з-пад шыбеніцы" не цягне ...
LitvinM
11.12.2019 / 11:22
Бо Марзалюк = пустазвон
Той самы
11.12.2019 / 11:14
Знайшлі "парламент"... Бач, прамаўляюць па-беларуску. Ну дык дай…
Пожалуй
11.12.2019 / 11:14
Натурально. Лишнее подтверждение, что есть Беларусь западная и в…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы. Выкарыстанне рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх