Пракурор Рэчыцкага раёна ў кастрычніку звярнуўся ў суд раёна ў інтарэсах Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа аб пазбаўленні навучэнкі права самастойна распараджацца стыпендыяй, піша dneprovec.by.
Непаўналетняя навучэнка аграрнага каледжа на працягу года два разы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога ў грамадскім месцы. Купляла алкаголь яна за грошы са стыпендыі.
Акрамя таго, навучэнка стаяла на ўліку ў падлеткавага доктара-нарколага. Прафілактычная работа з боку Рэчыцкага РАУС і ўстановы адукацыі не давала станоўчага выніку.
Рашэннем ад 15 лістапада суд пазбавіў навучэнку права самастойна распараджацца стыпендыяй. Па ўступленні рашэння ў законную сілу будзе вызначана асоба, на якую ўскладуць абавязак атрымліваць і выдаткоўваць грошы ў інтарэсах навучэнкі.
Згодна з дзейным заканадаўствам, дзяржава забяспечвае недатыкальнасць асобы дзiцяцi, абараняе ад уцягнення ў злачынную дзейнасць, далучэння да спiртных напiткаў, немедыцынскага ўжывання наркатычных, таксiчных, псiхатропных i iншых моцнадзейных адурманьваючых рэчываў.
У адпаведнасці з часткай 4 артыкула 25 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці дастатковых падстаў суд можа абмежаваць або пазбавіць непаўналетняга ад 14 да 18 гадоў права самастойна распараджацца сваім заробкам, стыпендыяй ці іншымі прыбыткамі.