09.12.2018 / 12:38

СМІ: Іран за год падвоіў колькасць ракетных выпрабаванняў 1

Заходняя разведка мае звесткі, што Іран сёлета як мінімум сем разоў выпрабоўваў ракеты сярэдняй дальнасці, што можа супярэчыць рэзалюцыі Савета бяспекі ААН. З такім сцвярджэннем выступіла ў нядзелю газета Welt am Sonntag.

Паводле яе звестак, некаторыя з іх здольныя дасягнуць тэрыторыі паўднёва-ўсходніх краін Еўрасаюза. Згодна з інфармацыяй, на якую спасылаецца газета, Іран таксама ажыццявіў пяць тэстаў ракет меншай дальнасці. У цэлым дзяржава падвоіла колькасць ракетных выпрабаванняў у параўнанні з 2017 годам, піша штотыднёвік.

1 снежня дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў, што Тэгеран правёў выпрабаванне балістычнай ракеты сярэдняй дальнасці насуперак рэзалюцыі 2231 Рады Бяспекі ААН. У аўторак па ініцыятыве Францыі і Вялікабрытаніі прайшлі кансультацыі па гэтым пытанні. Члены Рады Бяспекі ААН не прыйшлі да адзінай думкі, ці з'яўляюцца нядаўнія ракетныя выпрабаванні Ірана парушэннем рэзалюцыі.

Раней МЗС Ірана заяўляў, што краіна «не валодае атамнай зброяй і ня праектуе ракеты для аснашчэння іх ядзернымі зарадамі».

0
вася чэсных / Адказаць
10.12.2018 / 08:42
Сначала душим санкциями,"замораживаем" счета и ждём пока страна, оказавшись в изоляции, не начнёт вооружаться и наращивать военную мощь. Что, собственно, и должна делать любая страна, столКнувшись с недружелюбными действиями других стран. А как только вы вооружаетесь - на вас сразу же показывают пальцем и говорят: "какие то вы агрессивные, в нашем мировом сообществе так не принято. Подгоним-ка мы к вашим берегам 2-3 ударных авианосных групировки и разнесем все ракетами. Пока вы своих не настроили..."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру