Дзіяна Серадзюк прысутнічала на акцыі побач з пасольствам Расіі ў Мінску, бо рыхтавала матэрыял. Але ў міліцыі мяркуюць, што Дзіяна «ўстанавіла папяровы караблік побач з агароджай пасольства», то бок удзельнічала ў акцыі, піша baj.by

Дзіяна Серадзюк

Дзіяна Серадзюк. Фота з Facebook.

З Цэнтральнага РУУС Мінска Дзіяне Серадзюк прыйшоў пратакол: міліцыянты палічылі, што Дзіяна не асвятляла акцыю па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста, а брала ў ёй удзел.

І тым самым парушыла арт.10 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у РБ», парадак правядзення пікетавання, што выявілася ў прыняцці яе ўдзелу ў пікетаванні у складзе групы грамадзян без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама з мэтай публічнага выказвання сваiх адносiнаў да затрымання Расіяй ўкраінскіх ваенных караблёў у Керчанскім праліве, падчас якога ўстанавіла да агароджы будынка амбасады Расіі папяровы караблік з выявай ўкраінскага сцяга».

Дзіяна падкрэсліла, што на акцыі яна прысутнічала як журналіст: здымала ўдзельнікаў акцыі, апытвала іх. Да таго ж акцыю здымаў на відэа супрацоўнік міліцыі, і ўсё, што адбывалася побач з пасольствам, мусіць быць зафіксавана.

У пратаколе, які даслалі па пошце, указана, што Дзіяна Серадзюк не з'явілася ў міліцыю для апытання. Хаця, паводле слоў журналісткі, ніхто яе і не выклікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0