У былой югаслаўскай рэспубліцы Македонія працягваецца жаночы чэмпіянат Еўропы па гандболе.
У рамках асноўнага раўнду зборная Беларусі ў сераду згуляла ўнічыю з камандай Нямеччыны — 28:28 (14:13).
Турнірнае становішча групы 2, кожная каманда згуляла чатыры матчы:
Расія ‑‑ — 7 балаў, Нямеччына — 7, Швецыя — 4, Македонія — 2, Харватыя — 2, Беларусь — 2.
Зборныя Расіі і Нямеччыны датэрмінова забяспечылі сабе пуцёўкі ў паўфінал.
Беларускі сёння згуляюць з гаспадынямі чэмпіянату — Македоніяй.
Жывая трансляцыя на канале «Лад» у 21:10.Харватыя сёння гуляе са Швецыяй.