09.12.2018 / 18:13

У Мазыры «Пежо» з летнімі шынамі збіла сям'ю на пераходзе 5

Як паведамляе тэлеканал «Мазыр», ДТП адбылося 7 снежня.

За рулём «Пежо» была жанчына, якая не саступіла дарогу пешаходам. Пазней кіроўца патлумачыла, што людзі з’явіліся на дарозе нечакана і яна іх не заўважыла.

У выніку здарэння пацярпела сямейная пара: у жонкі адкрыты пералом носа, у мужа ўдары.

ДАІ высветліла, што на задняй восі «Пежо» стаялі летнія шыны, да таго ж аўтамабіль не прайшоў планавы тэхагляд.

9
фелікс / Адказаць
09.12.2018 / 18:19
Забраць правы на год + поўная каменсацыя шкоды.
10
Мікола / Адказаць
09.12.2018 / 18:50
з сайту http://pogoda.by/
------------------------------
Астрономия
Восход и заход Солнца в Минске
Восход: 09:20,  заход: 16:42 [местное]

Сумерки гражданские
Начало: 08:30,  конец: 17:32
------------------------------
то бок а 8 раніцы, калі адбылося здарэнне, было вельмі цёмна...

23
Кажыма праўду / Адказаць
09.12.2018 / 20:18
Замах на масавае забойства – не менш за 15 гадоў. Іншыя аўта-нахабнікі 100 разоў падумаюць ды заракуцца.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру