Насамрэч тэрмін прыдумалі яшчэ францускія рэвалюяцынеры ў 1794 г.

Але 11 снежня 1917 г. (28 лістапада паводле старога стыля) Уладзімір Ленін рэанімаваў гэтае словазлучэнне на пасяджэнні Савета Народных Камісараў, прапанаваўшы арыштаваць «найвядомейшых чальцоў ЦК партыі ворагаў народу, і перадачы іх суду рэвалюцыйнага трыбуналу».

Пад партыяй ворагаў народу меліся на ўвазе кадэты, што зладзілі перад гэтым антыўрадавую дэманстрацыю.

Прапанову Леніна падтрымалі ўсе ўдзельнікі пасяджэння. А

Адзіным, хто прагаласаваў супраць, быў … Іосф Сталін,
які палічыў прапанову занадта жорсткай.

Неўзабаве тэрмін «вораг народу» перайшоў на іншыя катэгорыі патэнцыйных праціўнікаў савецкай улады. А ў 1918 г. пачаўся чырвоны тэрор, які таксама тады тлумачыўся палітычнай неабходнасцю.

Тэрмін «вораг народу» меў прамыя адносіны і да Беларусі, паколькі ад сярэдзіны лістапада 1917 г. тут гаспадарылі бальшавікі (з перапынкам на нямецкую і полськую акупацыі).

Бальшавіцкую акупацыю Беларусі і чырвоны тэрор добра апісаў у сваіх успамінах "На этапах" Юры Сабалеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?