09.12.2018 / 20:33

Электронныя пашпарты ў Беларусі пачнуць выдаваць у 2019-м 6

У Беларусі трэба імкнуцца да таго, каб любая аперацыя па запыце грамадзяніна ішла бескантактава, у віртуальнай сферы, заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ, паведамляе tut.by.

Усяго узроўняў электроннага ўрада пяць, і першы - проста размешчаная на сайце дзяржоргана інфармацыя. «Тыпавы ўзровень па свеце - інтэрактыўны ўрад. Гэта чацвёрты ўзровень», - распавёў Шадко.

Пяты ўзровень - гэта праактыўны ўрад. «Ён прадугледжвае, што дзяржава, валодаючы вялікай колькасцю звестак, здольна іх супаставіць сама, каб калі ў чалавека ўзнікла патрэба ў дзяржаўнай працэдуры, адміністрацыйным дзеянні, дзеянне здзяйснялася альбо аўтаматычна, альбо чалавеку нагадвалася аб неабходнасці яго здзяйснення», — сказаў намеснік міністра. Гэта, да прыкладу, замена пашпарта.

Аглядныя перспектывы прарыву ў гэтым кірунку для Беларусі - 2019-2020 гады. «Гэта і беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма, і новы варыянт агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы - гэта значыць тых інфраструктурных элементаў, якія дазваляюць усю неабходную інфармацыю сабраць разам і злучыць гэтыя, каб атрымаць адміністрацыйную працэдуру», - распавёў Шадко.

Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма - гэта ідэнтыфікацыйная карта беларуса, новы варыянт пашпарта, удакладніў намеснік міністра, прычым карта з'яўляецца і носьбітам электроннага лічбавага подпісу, што дае носьбіту шмат новых магчымасцяў.

Намеснік міністра прызнаў, што чыста тэхнічна выпусціць і выдаць карты кожнаму зойме дастаткова часу. Але пачнуць выдаваць дакументы ўжо ў 2019 годзе. «У чаргу, думаю, можна запісвацца», - усміхнуўся Дзмітрый Шадко.

1
borname / Адказаць
09.12.2018 / 21:33
Дзе запісвацца ў чаргу?
1
Мінак / Адказаць
09.12.2018 / 21:34
а што за шмат новых магчымасцяу? падаткавая перастане прымушаць мяне набываць эдектронны подпис, кали я ИП, са складаным неэрганамичным интэрфэйсам, з незразумелым алгарытмам усталёуки и тольки на винду, и па касмичных коштах? я змагу гэтай карткай карыстацца?
2
Мінак / Адказаць
09.12.2018 / 21:36
слухайце, кали вы ужо увяли-таки идэнтыфикацыю, то мо прыбярыце тады матэматыку з каментароу? насамрэч раздражняе неабходнасць уводзиць капчу, каб пакинуць каментар...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру