10.12.2018 / 09:58

Выбары ў Арменіі: у парламент прайшлі толькі Пашынян і яго саюзнікі па рэвалюцыі 15

Партыя экс-прэзідэнтаў Арменіі Саргсяна і Качарана недацягнула да прахаднога бар'ера.

Разгромна перамог выбарчы блок «Мой крок» маладога прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Ён набраў больш за 70% галасоў. Акрамя таго, у парламент прайшлі партыі ліберальна-кансерватыўная «Квітнеючая Арменія» з 8% галасоў і праеўрапейская «Светлая Арменія» з 7%. Рэспубліканская партыя Арменіі экс-прэзідэнтаў Саргсяна і Качарана набрала 4,7%. Гэта ніжэй за прахадны бар'ер, які складае ў Арменіі 7% блокаў і 5% для асобных партый.

Новае кіраўніцтва Арменіі прыйшло да ўлады на хвалі масавых вулічных пратэстаў. Нязменныя кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана ўспрынялі гэтыя перамены з насцярожанасцю і рэўнасцю.

Пашынян выступае на антыкарупцыйнай платформе. Ён таксама выступае за паляпшэнне адносін з Еўропай пры адначасовым датрыманні саюзніцкіх і гандлёвых забавязанняў перад Расіяй.

Звярнула ўвагу, што яўка на выбарах у Арменіі не дацягнула да 50% — гэта нашмат менш, чым на папярэдніх. Гэта вынік таго, што цяпер ніхто не заганяў людзей на датэрміновае галасаванне і не фальшаваў вынікаў яўкі.

Яшчэ з цікавага: у Арменіі спрацуе новая канстытуцыйная норма. Калі нейкая партыя атрымлівае больш за дзве трэці галасоў, яе месцы ў парламенце абразаюцца да менш чым 66%, каб яна не магла самастойна ўнесці змены ў канстытуцыю. А дзве партыі апазіцыі атрымаюць дадатковыя мандаты дэпутатаў.

Сяргей Гезгала, фота Cremlin.ru

5
Алесь2018 / Адказаць
09.12.2018 / 23:35
Как это так? А где же будут кормится ольгиновские и брсмовские тролли когда их хозяев-диктаторов тоже попрут? Непорядок. Начинайте дружно лаять на Пашиняна.
2
Васіль / Адказаць
09.12.2018 / 23:55
Пашынян сімпатычны. Дарэчы, самы антырасійскі і праеўрапейскі не ён, а "Светлая Арменія".
1
Дед Мороз / Адказаць
10.12.2018 / 05:16
Алесь2018, наверное ждут указивку что писать по этому поводу :)
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру