10.12.2018 / 08:51

Калумбійская баскетбольная каманда разбілася ў ДТЗ

Bomberos de Cali / El Tiempo

Прынамсі 13 чалавек загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Калумбіі. Пра гэта паведамляе выданне 90 minutos.

Інцыдэнт адбыўся ў муніцыпалітэце Ётока. Аўтобус, які перавозіў аматарскую баскетбольную каманду, страціў кіраванне і перакуліўся. У выніку загінулі 13 чалавек. Па інфармацыі выдання El Tiempo, яшчэ 20 спартсменаў параненыя.

Паводле адной з версій, прычынай аварыі стала адмова тармазоў. Расследаванне здарэння працягваецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру