10.12.2018 / 09:03

Расія выйшла на другое месца ў свеце па продажах зброі 2

Расія ўпершыню з пачатку 2000-х гадоў выйшла на другое месца ў свеце па продажах зброі, паведамляе Стакгольмскі міжнародны інстытут даследавання праблем міру, піша ria.ru

Агульныя аб'ёмы продажаў найбуйнейшых расійскіх абаронных прадпрыемстваў дасягнулі 9,5% ад агульнасусветных. На першым месцы - ЗША (57%), на трэцім - Вялікабрытанія (9%)

Як адзначыў старшы навуковы супрацоўнік Сімон Веземан, з 2011 года расійскія прадпрыемствы значна павялічылі аб'ёмы продажаў ўзбраенняў дзякуючы праграме мадэрнізацыі ўзбраення ў краіне.

Акрамя таго, упершыню ў дзясятку найбуйнейшых вытворцаў ўзбраення увайшоў расійскі «Алмаз-Антэй», які выпускае прадукцыю для СПА і ПРА.

10
вася чэсных / Адказаць
10.12.2018 / 09:33
На первом месте с преимущество в 6 раз самая миролюбивая страна мира - Америка, которая разумно полагает, что чем больше в мире оружия - тем спокойнее вокруг.
1
Ёпрст / Адказаць
10.12.2018 / 11:34
Тут ёсць адна закавыка, па-ельцынску - загагуліна. Расея шмат продажаў вядзе у рэжыме крэдыту, а потым спісвае даўгі, зразумела з адкатам кіруючым крамлёўцам. Такі вось бізнес :-). Пагугліце, напрыклад, пра Сірыю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру