Вынікі матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў, што прайшлі ў сераду.
Група «Е»: «Манчэстар Юнайтэд» — «Ольбарг» — 2:2, «Селтык» — «Вільярэал» — 2:0
Турнірнае становішча: МЮ — 10, Вільярэал — 9, Ольбарг — 6, Селтык — 5.
***
«Група F»: «Сцяўа» — «Фіярэнціна» — 0:1, «Ліён» — «Баварыя» — 2:3.
Турнірнае становішча: Баварыя — 14, Ліён — 11, Фіярэнціна — 6, Сцяўа — 1.
***
Група «G»: «Дынама» Кіеў — «Фенербахчэ» — 1:0, «Порту» — «Арсенал» — 2:0.
Турнірнае становішча: Порту — 12, Арсенал — 11, Дынама — 8, Фенербахчэ — 2.
***
Група «H»: «Ювентус» — БАТЭ — 0:0, «Рэал» — Зеніт» — 3:0.
Турнірнае становішча: «Ювентус» — 12, «Рэал» — 12, «Зеніт» — 5, БАТЭ — 3.
***
Такім чынам у вясновай стадыі Кубку УЕФА возьмуць удзел «Бардо», «Вердэр», «Шахцёр» Данецк, «Марсэль», «Ольбарг», «Фіярэнціна», кіеўскае «Дынама» і «Зеніт», што занялі ў сваіх групах трэція месцы.
***
Пры лёсаванні 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
«Рома», «Панацінаікас», «Барселона», «Ліверпуль», «МЮ», «Баварыя», «Порту», «Ювентус» будуць пасеяныя ў першы кошык, бо занялі ў свіах групах першыя месцы.
«Чэлсі», «Інтэр», «Спортынг», «Атлетыка», «Вільярэал», «Ліён», «Арсенал», «Рэал» — у други кошык.
У 1/8 фіналу каманды, што занялі 1‑е месца ў групах, згуляюць з камандамі,што пазаймалі другія месцы. Таксама не могуць сыграць паміж сабой каманды з адной групы, і на на гэтай стадыі пары не могуць быць сфармаваныя з адной краіны.
Напрыклад, «Барселоне» (Гішпанія), за якую выступае беларус Аляксандр Глеб, могуць трапіцца «Чэлсі», «Інтэр», «Ліён» — і «Арсенал».
А пераможцу ЛЧ-2008 «Манчэстару Юнайтэд» — «Інтэр», «Спортынг», «Атлетыка», «Ліён», «Рэал».
Лёсаванне пройдзе 19 снежня.