Здарэнне адбылося ў Івацэвічах у нядзелю каля 17:20, піша БелТА.

57-гадовая жанчына пераходзіла праз рэйкі з роварам у руках па-за пешаходным пераходам. У гэты момант пачынаў рух грузавы цягнік Брэст — Баранавічы. Састаў трохі адкаціўся назад, і яго апошні вагон збіў жанчыну.

З траўмамі жанчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0