10.12.2018 / 10:56

На плошчы Незалежнасці працуюць сапёры: паступіў званок аб мініраванні 1

metropoliten.by

Сапёрная група працуе на плошчы Незалежнасці пасля паведамлення аб мініраванні. Людзей просяць пакінуць прылеглыя тэрыторыі і гандлёвага цэнтра «Сталіца», піша Tut.by.

Закрыты падземны пераход у бок педагагічнага ўніверсітэта на плошчы Незалежнасці. Непадалёк заўважаная машына сапёраў.

«ГЦ «Сталіца» закрыты, працуюць сапёры і міліцыя. Нікога не пускаюць у ГЦ, а тых, хто паспеў увайсці, не выпускаюць на плошчу, і да 12 гадзін будзе закрыты», - напісала Анастасія.

Ва Унутраных войсках пацвердзілі: паступіў сігнал, што аб'ект замініраваны.

«На плошчу выбыла сапёрна-піратэхнічная група выбуховатэхнічнага цэнтра Унутраных войскаў. Спецыялісты ўжо на месцы і прыступаюць да працы. Паведамленне правяраецца», - пацвердзіў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Унутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў.

0
Serg / Адказаць
10.12.2018 / 11:40
Дай бог чтобы усе было добра!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру