10.12.2018 / 11:17

У Наваполацку хлопец атрымаў апёкі пры пажары ў ваннай

У Наваполацку малады чалавек атрымаў апёкі цела ў выніку ўспышкі газапаветранай сумесі ў кватэры, піша БелТА.

Здарэнне адбылося раніцай (7.55) у суботу.

Па словах пацярпелага, 8 снежня ён фарбаваў ванну, затым зачыніў дзверы і выйшаў. А калі вярнуўся і ўключыў святло, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. У выніку пажару малады чалавек атрымаў апёкі 1-2 ступені (10% цела).

Яго шпіталізавалі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру