Беларусь поўная рашучасці рэалізаваць усе дамоўленасці з Суданам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, паведамляе БелТА

«Я хачу вас запэўніць у тым, што мы поўныя рашучасці рэалізаваць усе нашы дамоўленасці настолькі хутка, наколькі будзе ваша воля і воля суданскага боку», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў пра свой візіт у Хартум ў студзені 2017 года. «Нам тады ўдалося дасягнуць шэрагу дамоўленасцяў, якія, безумоўна, змогуць вывесці нас на вельмі высокі ўзровень супрацоўніцтва. Прынамсі, мы зможам стварыць фундамент нашых адносін, выканаўшы гэтыя дамоўленасці», - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што візіт Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра ў Мінск у снежні з Хартума, дзе трыццаціградусная спякота, — гэта «добры экстрым». «Мне вельмі прыемна, што вы прыехалі да нас зімой. Праўда, сёння не зімовы дзень, але для таго, каб адчуць сябе на поўначы, тэмпературы дастаткова», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0