10.12.2018 / 11:42

«Кажуць, піў па дарозе ў Берлін проста за стырном», — палякі затрымалі п’янага беларуса-дальнабойшчыка 4

Два дні таму ў раёне Лодзі польскія паліцэйскія спынілі п'янага 33-гадовага беларуса за рулём грузавіка на трасе А1 (Гданьск — Чэхія). Як даведаўся партал s13.ru, затрыманым аказаўся жыхар Гродна, які зусім нядаўна ўладкаваўся кіроўцам у транспартную кампанію ў Беластоку.

Грузавік Renault прыцягнуў увагу паліцыі тым, што фура рухалася па ўсёй шырыні трасы A1. Паліцыянты вырашылі спыніць аўтамабіль, падазраючы, што яго кіроўца можа быць п'яны. Іх здагадкі пацвердзіліся. У 33-гадовага беларуса знайшлі ў крыві 3,36 праміле алкаголю. Ён ехаў пасля разгрузкі ў Берлін.

«У яго машына набытая ў крэдыт, у сям'і трое дзяцей. Яго звольняць, гэта нават не абмяркоўваецца. Мы з калегамі не разумеем, што думаў гэты чалавек, калі вёў грузавік у такім стане. Бо ён мог нарабіць такіх бед, за якія расплачваўся бы ўсё жыццё. Кажуць, піў па шляху ў Берлін проста за рулём, — сказалі s13.ru гродзенцы, якія таксама працуюць у гэтай кампаніі. — Мы ўсе працуем тут добрасумленна, а новыя хлопцы часцей за ўсё прыходзяць па рэкамендацыях, і нам сапраўды сорамна, што такі чалавек патрапіў у наш калектыў.

nn.by

29
Serg / Адказаць
10.12.2018 / 11:57
Лучше бы он на танке т-34 двинул на Берлин!!!
0
Мікола / Адказаць
10.12.2018 / 12:22
Вар'ят...
1
Адыкватник) / Адказаць
10.12.2018 / 17:00
гэта тож беларус!! не все святые! бывають и такие
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру