10.12.2018 / 11:41

Прагноз на тыдзень: мокры снег, туман, на дарогах галалёдзіца 1

Фота Сяргея Гудзіліна

11 снежня, у аўторак, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -3.. + 3°С.

У сераду днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 0..- 5°С, максімальная - днём -3.. + 2°С.

13 снежня ў многіх раёнах будзе ісці снег, мокры снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -4.. + 2°С.

1
Жвір / Адказаць
10.12.2018 / 13:32
Ну, на поўдні Беларусі павінна быць значна больш пазытыўнае надвор'е. Кажуць, што там нават пералётныя птушкі засталіся зімаваць !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру