10.12.2018 / 12:44

Беларус адкрыў хостэл з відам на Астравецкую АЭС 4

У думках бізнэсоўца наступны крок — гэта адкрыццё тут аграсядзібы, піша realt.by.

Уласнік гэтай незвычайнай нерухомасці ў дадзены момант не можа кантраляваць усе працэсы арэнды асабіста, таму наняў давераную асобу — Андрэя, які адказвае за ўсе арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні.

«Узімку ў будаўнікоў працы мала, таму зараз дом заселены толькі напалову. У гэты момант у нас пражывае 6 або 7 чалавек, але максімальна ў доме могуць жыць 12 чалавек», — распавядае Андрэй.

«Месца тут добрае. Атамная побач, але не так гэта і страшна. Каля дома мы арганізавалі валейбольную пляцоўку, побач — поле, — выдатная тэрыторыя для таго, каб паганяць у футбол.»

У доме ёсць электрычнасць, каналізацыя, два санвузлы.

«Ёсць думкі нават пра адкрыццё тут аграсядзібы, усё ж такі месца вельмі незвычайнае. Вядома, шмат скептыкаў, якія баяцца блізкасці АЭС. Але я асабіста азнаёміўся з некаторай дакументацыяй і магу сказаць, што ступень абароны ад радыяцыі вельмі моцная».

Акрамя таго, дом размешчаны побач з дарогай, што вельмі зручна для камандзіровачных, якія працуюць на АЭС. З іншага боку, вакол прырода, зайцы па полі бегаюць — прыгажосць.

0
Aleh / Адказаць
10.12.2018 / 12:56
Мне интересно откуда деньги будут на модернизация ТЭЦ ,что бы перевести отопления с газа на электричество?Опять Российский кредит?России тогда эти кредиты можно не отдовать.
5
Serg / Адказаць
10.12.2018 / 15:43
Супер!!! Атомная энергия самая экологичная!!!
0
Туш / Адказаць
10.12.2018 / 17:33
Якія цудоўныя шыкоўныя старасвецкія разныя пампоны, бы з рушнікоў, звісаюць на старым будынку. Усё відаць панішчана і абабіта калгаснай вагоначкай.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру