10.12.2018 / 13:08

Актывісты павесілі ланцугі на дзверы Міністэрства інфармацыі ФОТЫ 4

Акцыя прайшла раніцай 10 снежня ў Мінску: маладыя людзі наклеілі на калоны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі вялізныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама прывязалі на дзвярныя ручкі ланцугі, піша Новы час.

Праз хвілін дваццаць да ўвахода падбеглі міліцыянты. Яшчэ праз некаторы час з’явіліся слесары і вызвалілі ўваход з дапамогай малатка і кусачкаў. Першай сарвалі цытату з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Вытрымка з Канстытуцыі правісела на 5 хвілін болей.

3
Танчык / Адказаць
10.12.2018 / 14:05
Крэатыўна, малайцы!
1
фелікс / Адказаць
10.12.2018 / 14:32
Нішто так не бесіць і пужае прарасейскую уладу як правы чалавека.
1
Serg / Адказаць
10.12.2018 / 16:48
Свободу цепью не связать!!! Правде рот не закрыть!!! Спартак - освободил людей не зря!!! Цепи: рвутся правдой очень быстро!!! Заключенный и судья всегда может поменяться местами!!! Оправдай 100 виновных, но не усуди ни одного не виновного!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру