Злабадзённыя, актуальныя і проста цікавыя прынты, цішоткі з якімі стануць добрымі падарункамі для вашых сяброў і родных.
Вы ўжо зараз можаце аформіць замову і зарэзерваваць упадабаныя вамі цішоткі, каб атрымаць іх своечасова і першымі.
Перадзамова дазваляе быць упэўненым, што вы дакладна атрымаеце рэч патрэбнага памеру. Да таго ж, зніжка 20% (да з’яўлення ў краме кошт цішотак 20 рублёў замест 25-ці) дазволіць вам добра зэканоміць, а камандзе Symbal.by зразумець, якія дызайны будуць найбольш папулярнымі.
Вы можаце адразу праз сайт аплаціць вашую замову карткай ці праз АРІП, а таксама аформіць дастаўку кур’ерам па Мінску ці поштаю ў любы пункт Беларусі і свету.
Плануецца, што ўжо 22 снежня цішоткі з’явяцца ў мінскай краме на праспекце Машэрава, 18. Вас чакаюць у госці!
1. Цішотка «Дзед-Барадзед. Трэба цуды!»
На ёй — легендарны герой беларускай «Калыханкі» і выраз «Трэба цуды!» з песні, якую спявае Дзед-Барадзед.
Дарэчы, тэкст для гэтай песні напісаў бацька Лявона Вольскага, беларускі пісьменнік, аўтар шматлікіх дзіцячых вершаў — Артур Вольскі.
2. Цішотка «Я — Дармаед. Усе правы забаронены»
У аснове прынта — плакат Аляксандра Наважылава «Дармаед», намаляваны і выдадзены ў 1986-м годзе. Прайшло ўжо 32 гады, а тэма па-ранейшаму застаецца актуальнай.
3. Цішотка «Беларускі дармаед»
Яна прысвечаная пяцістам тысячам беларускіх «дармаедаў», якія трапілі ў новыя дзяржаўныя спісы.
4. Цішотка «Жыве IT-Беларусь»
Зроблена для беларускіх айцішнікаў з зашыфраваным «псеўдакодам» надпісам «Жыве Беларусь».
5. Цішотка з надпісам «Гамон»
Цішотка з яскравым беларускім словам, якое мае сінанімічныя значэнні: капец, канец, прапала, каюк, кранты, трындзец, піпец.
Падрабязней пра паходжанне і значэнне слова «Гамон» глядзіце ў перадачы «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам».
6. Цішотка «Мова»
На ёй самыя прыгожыя і мілагучныя беларускія словы.
7. Цішотка «Янка Купала. Хто ты гэткі?»
Першы прынт з будучай вялікай серыі «My.By», прысвечанай знакавым людзям Беларусі.
8. Цішотка «БЧБ»
Такая вось мастацкая выява бел-чырвона-белага сцяга.
9. Цішотка «Я нарадзіўся тут»
Прысвячэнне нашай Радзіме са словамі з легендарнага беларускага музычнага праекту.
10. Цішотка «Пазіцыя»
Прысвечаная ўсім беларусам, якія вераць у сваю справу і заўжды адстойваюць пазіцыю, нават калі яна ў апазіцыі да астатніх.
На фотаздымках — эскізы будучых цішотак. Таму колеры прынтоў і фасоны гатовых цішотак могуць крыху адрознівацца ад прадстаўленых на фота макетаў.
Паглядзець прыклады можна на фота іншых цішотак, якія зараз ёсць у наяўнасці на сайце Symbal.by у раздзеле «Адзенне».