10.12.2018 / 15:01

Макей: Заключэнне візавага пагаднення паміж Беларуссю з ЕС зацягваецца з-за асобных краін 11

Фота Настассі Роўда

Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Я ўжо казаў калісьці, што ўвесь час узнікаючыя нейкія новыя моманты, звязаныя з ініцыятывамі нашых еўрапейскіх партнёраў. Нават не ўсіх, а асобных краін з членаў Еўрапейскага саюза. Яны ўвесь час прапануюць нейкія рэчы, накіраваныя на пэўнае змяненне і нават больш жорсткія першапачатковыя варыянты гэтых пагадненняў, што для нас не зусім прымальна. Таму мы працягваем дыскусію на гэтую тэму. Думаю, што прымальны варыянт будзе знойдзены», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, гэта ж адносіцца і да праекту Прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

18
Ales' / Адказаць
10.12.2018 / 15:13
Ай-яй, прыціскаюць маленькую ганарлівую краіну ў цэнтры Эўропы!
Макей, суседзям не заміналі, мо праблема ў табе ?
4
Перфекцыяніст / Адказаць
10.12.2018 / 15:14
Зноў вада, ніякай канкрэтыкі.
141
Serg / Адказаць
10.12.2018 / 15:46
Нам такие соглашения вроде как с Украиной и даром не нужны!!! Есть опыт хорошей жизни в СССР и его нужно будет вернуть!!!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру