10.12.2018 / 15:26

15-гадовая чэмпіёнка Расіі па панкраціёне загінула, выпусціўшы ў ванну смартфон 16

Фота з асабістага архіва Ірыны Рыбнікавай

У Брацку загінула 15-гадовая чэмпіёнка Расіі па панкраціёне Ірына Рыбнікава. Як паведамляе телеграм-канал Mash, Ірыну знайшлі ў ваннай у яе кватэры.

Паводле асноўнай версіі, дзяўчына паставіла смартфон зараджацца і выпусціла яго ў ваду. Следчы камітэт Расіі пацвердзіў, што смерць наступіла з-за электратраўмы.

Ірына перамагла на першынстве Расіі два месяцы таму, у далейшым яна павінна была дэбютаваць у складзе зборнай.

Панкраціён — адроджаны старажытны алімпійскі від адзінаборстваў. Слова «панкраціён» паходзіць ад назвы баявога мастацтва, упершыню ўключанага ў спаборніцтвы антычных Алімпійскіх гульняў. Падчас змагання спартсменам можна ўжываць амаль усе прыёмы ўсіх вядомых відаў адзінаборстваў — вольнай барацьбы, грэка-рымскай барацьбы, самба, каратэ, бокса і інш.

15
pb82 / Адказаць
10.12.2018 / 15:35
як так? там жа 5 вольт???
48
Serg / Адказаць
10.12.2018 / 15:36
Почему в инструкции не указаны меры предостарожности!!! Ведь дети тоже все пользуются, да и взрослые физики и химии не знают!!!
2
Pavieł Hančar / Адказаць
10.12.2018 / 16:29
"Упусціла ў ваду", ніякіх ран.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру