10.12.2018 / 19:29

Алег Гайдукевіч: Мая жонка дзеля мяне кінула ўсё і вярнулася з Амерыкі 3

Марыя Гайдукевіч, трэнерка па ёзе. Фота yogaplace.by

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч у праграме «Ток» расказаў сваю гісторыю кахання, а таксама патлумачыў, як бізнэс-поспехі жонкі прымусілі яго змяніць погляды.

— Што тычыцца маёй жонкі, тут наогул цікава. Я, калі пазнаёміўся, не ведаў, хто яе бацька.

Яе бацькам аказаўся Валянцін Міхайлавіч Шухно. Гэта чалавек, які стаяў ля вытокаў абароту каштоўных папер нашай краіны. Быў старшынёй Камітэта па каштоўных паперах пры Савеце міністраў — гэта ўзровень міністра практычна. Дастаткова вядомы чалавек, які працаваў з усімі банкамі і ведаў усіх дырэктараў банкаў.

Я гэтага не ведаў, калі пазнаёміўся. А пазнаёміўся на дыскатэцы. І ажаніўся выпадкова. Як выпадкова? Каханне, яно заўсёды прыходзіць, калі яго не чакаеш.

Ніякага жадання ажаніцца ў мяне не было наогул. Не ўзнікала — і ўсё. Я жыў, мне было 22-23-24. Жыў і жыў. Радаваўся жыццю, сустракаўся з дзяўчатамі. Працаваў, кар'еру рабіў. Я думаў трошкі пра іншае.

І пазнаёміўся з жонкай выпадкова на дыскатэцы на «Мэдысан-клаб». Яна на месяц прыехала з Амерыкі аформіць дакументы і назаўсёды з'ехаць туды. Яна прапрацавала ў Амерыцы паўтара года і проста прыехала ў Мінск. У яе ўжо ўсё там склалася ў Амерыцы. Яна прыехала па маму сваю. Яна аформіла дакументы маме, каб маці паехала разам з ёй працаваць і там застацца жыць.

І вы ўяўляеце, чым усё скончылася? Мы пазнаёміліся. Маці ейная з'ехала праз месяц, а мы ажаніліся. Мама да гэтага часу гаворыць:

«Слухай, дачка, як гэта ты мяне так сплавіла? Абяцала, што будзем жыць там разам, а цяпер я жыву адна».

Яна працуе там у Амерыцы, цяпер вяртаецца жыць у Беларусь. Да пенсіі там працавала, працавала.

Мая жонка дзеля мяне кінула ўсё: кінула Амерыку, кінула планы.

Кінула гэтыя ўсе рэчы і засталася са мной. За гэта я ёй ўдзячны.

Потым я зрабіў памылку: я ёй сказаў не працаваць. Нарадзілася першае дзіця, потым нарадзілася другое, і я ўбачыў, што жанчына павінна працаваць і развівацца. Бачу, што ёй цяжка. Маральна цяжка. Што яна хоча нешта яшчэ.

Я прыйшоў і сказаў: «Маш, рабі што хочаш. Займіся тым, што табе прыемна. Займіся тым, што дае табе шчасце ў жыцці». І ведаеце што? Яна выбрала ёгу. Я казаў: «Які з цябе інструктар па ёзе? Ты ж банкір. Якая наогул ёга можа быць? Колькі гэтых студый адкрыта».

— А вы займаецеся ёгай?

— Не. Адзін раз прыйшоў, усе з мяне пасмяяліся. Не маё гэта. Я прыйшоў, упаў. Раблю, адразу на бок валюся — жанчыны смяюцца. І што далей адбылося? Я не верыў. Але для сябе кажу: падабаецца — займайся ёгай. Яна курсы скончыла, ездзіла ў Індыю. Цяпер яна выкладае ў найлепшых студыях Мінска на Зыбіцкай і адкрыла сваю студыю. Калі яна адкрывала сваю студыю, я зноў кажу: «Адны страты будуць». Але добра, хочаш — адкрывай. Вось табе грошы. І яна зрабіла яе прыбытковай, зарабляе грошы, я задаволены. Я задаволены, што паверыў у сваю жонку, у рэшце рэшт. Можа быць, не да канца верыў, што ў яе атрымаецца. Але я даў ёй магчымасць гэтым займацца. Яна стала больш шчаслівай, стала больш часу ўдзяляць сабе. Гэта таксама важна для любой жанчыны, на мой погляд. Цяпер я гэта разумею.

І ўжо сваім дзецям я ніколі не буду казаць, каб жонка сядзела дома з дзецьмі, а мужчына працаваў. Можа быць, і такія сем'і камфортна сябе адчуваюць. Я не супраць. Але ўсё-ткі, калі жанчына адчувае, што ёй трэба развівацца, калі яна адчувае, што ёй трэба кудысьці імкнуцца — хай яна гэта робіць. Хай робіць і ідзе наперад.

nn.by

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
10.12.2018 / 23:02
А што яна рабiла ў iдэлагiчна чужой для ЛДП краiне???
1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
10.12.2018 / 23:16
Маёй жонцы зусім і ня трэба было ехаць у Амэрыку, каб зразумець, дзе яе радзіма.
4
Serg / Адказаць
11.12.2018 / 11:41
Ну Маша молодец.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру